Чаму бусел стаў абранай птушкай беларусаў?

Your browser doesn’t support HTML5

Апошнімі гадамі ў беларускіх вёсках або на лецішчах ужо радзей можна пабачыць брутальныя пальмы з плястыкавых бутэлек ці пабудовы з гумовых колаў, але зьявіўся новы брэнд – штучна выраблены бусел. Адзін, з элегантна падціснутай ножкай, або ў шчасьлівай сямейцы, неістотна. Галоўнае -- новы герой вясковых падворкаў у шэрагу выпадкаў суседнічае з праўдзівымі гнёздамі гэтай велічнай і прыгожай птушкі. Жывы бусел у беларускім небе, на балоце, у гнязьдзе, і бусел штучны – на траўніку лецішча, шыкоўнага загараднага дому, на вясковым панадворку. Культ бусла працягваецца і нават набывае моду. Чаму? Пра прычыны абранасьці на ролю асаблівага ўлюбёнца менавіта бусла Вячаслаў Ракіцкі гутарыць з доктарам філялягічных навук, этнакультуролягам Тацянай Валодзінай.