Расейскі тэлеканал «Культура» звольніў 200 супрацоўнікаў у сувязі з «аптымізацыяй»

На тэлеканале «Культура» звольнілі 200 чалавек. Пра масавае скарачэньне паведаміла выданьне Republic, спасылаючыся на некалькіх супрацоўнікаў канала.

Усяго на «Культуры» працуе каля 800 чалавек, распавёў адзін з супрацоўнікаў канала.

Тэлеканал «Культура» уваходзіць у холдынг УДТРК. Яго фінансаваньне ў 2017 годзе склала 23 мільярды рублёў. Згодна расейскага дадзеных часопісу «Медиаскоп», тэлеканал «Культура» займаў 19-е месца ў агульнафэдэральным рэйтынгу за тыдзень з 29 траўня па 4 чэрвеня. Першае месца ў рэйтынгу займаў тэлеканал «Расея-1».

У траўні Міністэрства фінансаў прапанавала павялічыць фінансаваньне дзяржаўных СМІ на 2,5 мільярда расейскіх рублёў. Агульная сума выдаткаў на дзяржаўныя СМІ такім чынам складзе амаль 76 мільярдаў расейскіх рублёў.