Віртуальнае жыцьцё, якое робіцца рэальнасьцю

Your browser doesn’t support HTML5

Сёньняшнія ўдзельніцы – сетачніцы, якія распаўсюджваюць інфармацыю ў сацыяльных сетках. Гэта – Наста Пілюгіна, адказная за старонку Свабоды ў Інстаграме і іншых сацыяльных сетках, Карына Навіцкая – каардынатарка суполкі ў Фэйсбуку «Мая краіна Беларусь» і Ганна Клокава, якая прасоўвае ў сацсетках інтэрнэт-пляцоўку і краму www.symbal.by з беларускім сымбалямі і рэчам зь імі.