У Расеі зрабілі сацыяльную рэкляму супраць акцыяў пратэсту

Улады Санкт-Пецярбурга разьмясьцілі ў горадзе сацыяльную рэкляму з лёзунгам «Клічуць паўдзельнічаць у акцыі пратэсту? Думайце галавою, не вядзіцеся на правакацыі».

Як паведамляе інтэрнэт-выданьне «Медиазона», на рэклямным плякаце разьмешчаны адрас сайта камітэта па пытаньнях законнасьці, правапарадку і бясьпекі ўраду Пецярбурга.

У 2017 годзе ў Пецярбургу прайшлі некалькі акцыяў пратэсту супраць перадачы Ісакіеўскага сабора Рускай праваслаўнай царкве і супраць карупцыі. 12 мая Фонд барацьбы з карупцыяй плянуе правесьці, у тым ліку ў Пецярбургу, масавую акцыю пратэсту.