У сувязі з выбухам у Манчэстэры арыштаваны 23-гадовы мужчына

Пра гэта паведамляюць міжнародныя агэнцыі са спасылкай на Бі-Бі-Сі.

Учора позна ўвечары на стадыёне ў Манчэстэры, дзе выступала амэрыканская поп-сьпявачка Арыяна Грандэ, адбыўся выбух. Паліцыя расьсьледуе тое, што адбылося як тэракт, пакуль ня будзе даказана адваротнае. Афіцыйна пацьверджаная гібель 22 чалавек, каля 60 пацярпелі.