У Кіеве на 2 гектарах разьмесьціцца Музэй прапаганды СССР

Кіеўскі гарадзкі савет ініцыюе стварэньне Музэю манумэнтальнай прапаганды СССР. Экспазыцыя музэя будзе разьмяшчацца на тэрыторыі нацыянальнага комплексу «Экспацэнтар Украіны», плошча адкрытай часткі складзе 2 гектара.

Адкрыцьцё музэю плянуецца ўжо восеньню гэтага года. У ім будуць прадстаўлены ўзоры манумэнтальнай камуністычнай прапаганды. Зьбіраць іх будуць з усіх рэгіёнаў Украіны.

Улады ўкраінскай сталіцы спадзяюцца, што будучы музэй увойдзе ў топ-10 турыстычных абʼектаў Кіева. Ініцыятары ідэі хочуць, каб гэьае месца стала адкрытай прасторай для асэнсаваньня савецкага мінулага.