Людзі і цені

Пэдэр Сэвэрын Крэер, «Летні дзень на паўднёвым пляжы Скагену» (1884)

Стаю на прыпынку. Ранак яшчэ халаднаваты, але сонейка ўгравае сьпіну. Па зіме гэта ўжо радасьць. І я трываю, што па мне рукамі прабегся нейкі мужчына, а кабета выцяла па твары сваёй жахлівай торбай. Трываю, бо сьпіну мне грэе сонейка. Вось і кабета прабеглася па мне, непрыемна, але ж ёсьць сонейка.

Ды вось сонейка зьнікае, на мяне невядома хто напаўзае. Мне халодна, і я не вытрымліваю… Мне ніколі не зразумець людзей, якія становяцца за табою гэтак, каб ты трапляў у іхны цень. Людзей, якія забіраюць вясновае сонейка.

Я адыходжу ад іх. Мой цень таксама прагне спакою і сонца.

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org