За што і як чалавек станавіўся ваўком?

Your browser doesn’t support HTML5

Пярэваратніцтва – ператварэньне чалавека ў іншыя істоты – адзін з самых улюбёных матываў у міталёгіях шматлікіх народаў сьвету. Звышнатуральныя сілы маглі ператвараць людзей у любыя істоты, часьцей за ўсё ў жывёлаў, і звычайна ў якасьці пакараньня. Гэты матыў у беларускай традыцыі пераважна прадстаўлены ператварэньнем чалавека ў ваўка. Чаму? Хто і за што, паводле народных уяўленьняў, ператвараў чалавека ў ваўка? А мо нават і на ўласную волю і ахвоту чалавек залазіў у воўчую скуру? Пра ваўкалака ў беларускай міталёгіі гутарка Вячаслава Ракіцкага з этнолягам Цімафеем Авіліным