Ці канкурэнтназдольная беларуская вышэйшая адукацыя?

Your browser doesn’t support HTML5

У перадачы «Толькі жанчыны» паспрабуем ацаніць «канкурэнтназдольнасьць» беларускай вышэйшай адукацыі і пагаворым пра плюсы і мінусы адукацыі за мяжой. Удзельніцы - прафэсар, кандыдат культуралёгіі, пісьменьніца Юлія Чарняўская, кіраўніца International School of Advanced Learning у амэрыканскім Бостане Марына Львова, якая мае досьвед адукацыі і выкладаньня як у Беларусі, так і ЗША, і Ганна Любакова, якая цяпер вучыцца на міжнароднай журналістыцы ў магістратуры ў Brunel University London.