Гомельскага блогера Максіма Філіповіча зноў выклікаюць у суд

Максім Філіповіч

«Дачка сказала, што прыходзілі міліцыянты, калі дарослых не было дома. Перадалі празь дзьверы, каб я прыйшоў у суд Савецкага раёну Гомля 21 красавіка», — сказаў Максім Філіповіч Свабодзе.

«Я раней пісаў заяву, каб мяне па такіх пытаньнях апавяшчалі смс альбо позвай. 19 красавіка пайду высьвятляць дату, час і зь якой нагоды выклікаюць. Падазраю, што па „акцыі недармаедаў“ у Пінску 11 сакавіка», — сказаў Максім Філіповіч.