У 117 гадоў памерла апошняя з тых, хто нарадзіўся ў ХІХ стагодзьдзі

У Італіі ва ўзросьце 117 гадоў памерла найстарэйшая з вядомых жыхароў плянэты — Эма Марана.

Паводле наяўных зьвестак, яна — апошняя з тых, хто нарадзіўся ў XIX стагодзьдзі.

Эма нарадзілася 29 лістапада 1899 году. Яна засьпела тры стагодзьдзі, перажыла дзьве сусьветныя вайны і больш за 90 італьянскіх урадаў.