Адзеньне на Вялікдзень

Джон Сінгер Сарджэнт, “Сёстры Ўіндэм” (1899)

Цёця прынесла шалупіну яйкі фарбаваць. Слова за слова пачалі пра тое, як раней сьвяткавалі. Мама ў сваім рэпэртуары:

— На Вялікдзень шылі новае кажды раз. Помню, мне юбку пашылі, такая карычневая, чуць беленькія клетачкі. Была нанятая адна з Клідзенят, нядзелю перад Вялікаднем жыла ў нас і шыла. Я кажу, мне каб толькі карманы для яек. Ад калодца да затокі качалі яйкі, чые разаб’ецца глядзелі. Помніш, Марыя?

— Помню раньні Вялікдзень. Сонца сьвеця, але вецер ледзяны. Чулочкі на нас. Нейкія баціначкі. Аж плакаць хочацца, Валя. І сітцавыя плац’іца, рукаўцы фанарыкам. Гэта з Чарнятаў шыла Лёдзя Віктаровічава.

— Помню. Такая з цыцкамі.

Таня Скарынкіна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda rferl.org