«Фраў А.» паказалі на БТ

На БТ паказалі фільм «Белы Легіён чорных душ». Сярод іншага, на экране зьявілася «фраў А», якая нібыта паведаміла Лукашэнку пра падрыхтоўку масавых забурэньняў у Менску.

Таксама ў фільме, акрамя «фраў»: ісламская дзяржава, ахвярапрынашэньне, Гітлер, Гасьцюхін, Курапаты, Ярмоленка, дармаеды, Пазьняк, бел-чырвона-белы сьцяг, свастыка ды інш.