Сэнат ЗША зацьвердзіў Горсача на пасаду судзьдзі Вярхоўнага суду

Ніл Горсач

Сэнат ЗША зацьвердзіў прызначэньне Ніла Горсача на пасаду судзьдзі Вярхоўнага суду. Ён зойме вакантнае месца, якое вызвалілася ў Вярхоўным судзе ў пачатку 2016 года.

Кандыдатура Горсача на пасаду вярхоўнага судзьдзі была вылучана прэзыдэнтам Дональдам Трампам ў канцы студзеня. У пачатку гэтага тыдня прызначэньне ўхваліў юрыдычны камітэт Сэнату.

Ніл Горсач вучыўся ў Калюмбійскім унівэрсытэце, абараняўся ў Оксфардзе і Гарвардзе. У Гарвардзе ён праходзіў курс навучаньня разам з былым прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам.

Горсач пачаў кар'еру ў якасьці памочніка судзьдзі, затым працаваў у юрыдычнай фірме, дзе пасьля стаў партнэрам. У 2006 годзе прэзыдэнт Джордж Буш малодшы намінаваў Горсача ў апэляцыйны суд дзясятай акругі ЗША, і Сенат зацьвердзіў яго кандыдатуру.