Зьмітра Паліенку павезьлі адбываць 2-гадовае пакараньне проста з суду

Суд над Зьмітром Паліенкам. Менск, 11 кастрычніка 2016 году

Суд Заводзкага раёну Менску адмяніў адтэрміноўку пакараньня сацыяльнаму актывісту Зьмітру Паліенку. Проста з будынку суду Зьмітра Паліенку адвезьлі адбываць 2-гадовае пакараньне.

12 кастрычніка 2016 году ўдзельнік акцыі раварыстаў «Крытычная маса» Зьміцер Паліенка быў асуджаны да двух гадоў з адтэрміноўкай. Яго прызналі вінаватым у нападзе на міліцыянта і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў праз інтэрнэт.

Пасьля прысуду Зьміцер Паліенка ня раз удзельнічаў ў вулічных акцыях і атрымліваў розныя тэрміны арышту. 7 красавіка суд адмяніў адтэрміноўку па ранейшым прысудзе.