Рэшткі абутку, чарапы, кулі — у «віцебскіх Курапатах» новыя знаходкі

Your browser doesn’t support HTML5

Вандалы раскапалі 7 брацкіх магіл у «віцебскіх Курапатах». Мясцовы жыхар Юры Садкоў пайшоў з жонкаю ў лес і ўбачыў раскапаныя ямы. Паводле мясцовых старажылаў, у лесе недалёка ад вёскі ў 1938-1939 гадах адбываліся «сталінскія расстрэлы». Грунтоўных дасьледаваньняў тут не было.