Якая помста за аборт чакае жанчыну паводле традыцыі?

Your browser doesn’t support HTML5

Апошнімі гадамі ў шэрагу эўрапейскіх краінаў раз-пораз успыхваюць дыскусіі адносна дапушчальнасьці аборту. На знак пратэсту супраць спробаў на заканадаўчым узроўні забараніць аборты абураныя жанчыны выходзяць на вуліцы і плошчы гарадоў, даказваючы сваё права распараджацца сваім целам. Праблема абортаў, ці як яны называюцца па-беларуску, спаронаў, мае шырокі спэктар аспэктаў -- маральных, мэдычных, рэлігійных, грамадзкіх. Ляжаць яны і ў прасторы правоў чалавека. Пра разуменьне спаронаў у традыцыйнай культуры беларусаў гутарка Вячаслава Ракіцкага з доктарам філялягічных навук, этнакультуролягам Тацянай Валодзінай.