Вячаслава Сіўчыка асудзілі на 15 сутак завочна

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Вячаславу Сіўчыку прысудзілі 15 сутак. Самога палітыка на судзе не было.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна", ​лідэра руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП.

Судзьдзя Вікторыя Шабуня праглядзела відэазапіс акцыі пратэсту з удзелам актывіста. У якасьці сьведкі выступіў Вячаслаў Шкут, намесьнік начальніка Савецкага апорнага пункту правапарадку. Сам Сіўчык на суд не прыйшоў. Прысуд - арышт тэрмінам на 15 сутак.