У Польшчы асуджаны Станіслаў Ш. за шпіянаж на карысьць Расіі

У цэнтры Варшавы

У Польшчы на чатыры гадоў зьняволеньня за шпіянаж на карысьць Расеі асуджаны Станіслаў Ш.

Агучваючы прысуд — а журналістаў дапусьцілі ў залю судовых пасяджэньняў толькі на фінальную частку працэсу, які вёўся за зачыненымі дзьвярыма — судзьдзя Агнешка Даманьска сказала, што асуджаны працаваў на вайсковую выведку Расеі з 2012 году.

«Абвінавачаны дзейнічаў на заданьне афіцэраў расейскай выведкі, у тым ліку атрымаў доступ да таемнай справаздачы Найвышэйшай кантрольнай палаты, якая тычылася будаўніцтва газапорту для атрыманьня звадкаванага газу ў горадзе Сьвінавуйсьце. Гаворка ідзе таксама пра прапагандысцкія дзеяньні, якія прывялі да публікацыі ў СМІ матэрыялаў, якія адпавядаюць афіцыйнай палітыцы Расеі і прыніжаюць польскую палітыку ў сфэры энэргетыкі. »

Абвінавачаны, які мае падвойнае грамадзянства — расейскае і польскае — сваёй віны не прызнаў. Яго адвакаты маюць намер абскардзіць прысуд.

Паводле польскіх законаў за гэткае злачынства пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.