Каля турмы на Акрэсьціна — чэргі зь перадачамі

Каля спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна ў Менску пасьля вулічных  акцыяў пратэсту — чэргі людзей з перадачамі для палітвязьняў.

Бацькі, сваякі і сябры прыязджаюць зь Менску і іншых гарадоў Беларусі, каб даведацца пра лёс сваіх блізкіх і перадаць неабходныя рэчы.   

Дзяжурныя міліцыянты запускаюць у будынак паводле чаргі, якую складаюць самі прысутныя.  

Перадачу для зьняволенага прымаюць толькі адзін раз на тры дні, таму важна скласьці толькі самае неабходнае. 

У першы дзень пасьля арыштаў і судоў каля турмы на Акрэсьціна заўсёдныя чэргі. 

Каб перадача была прынятая, у заяве мусіць быць перапісаныя ўсе рэчы. 

"Абед палітвязьня" -- кантэйнэры з прыгатаванымі прадуктамі

У пераліку прадуктаў у турму перадусім тыя, што доўга не псуюцца 

Многія з бацькоў шакаваныя затрыманьнем і зьняволеньнем іх дзяцей.

Заявы на перадачу даводзіцца складаць у непрыдатных для гэтага ўмовах.

Разам з перадачай — колькі словаў падтрымкі ад родных.

Трэба сьпяшацца  — дзяжурны міліцыянт доўга не чакае.

Чэргі каля турмы для міліцыянтаў  — звыклая зьява.