Грамадзянін Расеі Павал Маркаў асуджаны на 15 сутак, абвясьціў галадоўку

Павал Маркаў

У судзе Цэнтральнага раёну Менску затрыманы 15 сакавіка грамадзянін Расеі Павал Маркаў атрымаў 15 сутак і абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць незаконнага рашэньня.

Маркаў заявіў, што наагул ня ўдзельнічаў у акцыі — яго затрымалі, калі ён гуляў па горадзе. Пасьля абвяшчэньня прысуду арыштаваны абвясьціў галадоўку.

Усяго ў менскія суды, якія разглядаюць справы затрыманых у сувязі з «маршам недармаедаў», дастаўленыя каля 40 чалавек. Іх абвінавачваюць у парушэньні правілаў правядзеньня мітынгаў і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.

Онлайн з судоў над затрыманымі да і пасьля «Маршу недармаедаў»