У Менску зьявілася новае графіці з чыноўнікам. На гэты раз зь Мясьніковічам

Карыкатура зьвілася на адным з будынкаў на вуліцы Дружнай. Старшыня Савету Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясьніковіч намаляваны ў поўны рост, побач надпіс: «Гэта я ўвёў дарожны падатак». Дарожны падатак быў уведзены падчас таго, як Міхаіл Мясьніковіч займаў пасаду прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Паводле зьвестак блогу Signal project, выяву намалявалі раніцай 15 сакавіка. Мінакі фатаграфуюць карыкатуру і робяць сэлфі зь ёй.

5 сакавіка графіці з падобным тэкстам і з выявай экс-міністра працы Марыяны Шчоткінай зьявілася каля кавярні «Мануфактура» ў дварах паміж праспэктам Незалежнасьці і вуліцай Карла Маркса.

Пазьней графіці зафарбавалі.