Віталя Рымашэўскага асудзілі на 15 сутак

Віталь Рымашэўскі, Юрась Губарэвіч і Анатоль Лябедзька асуджаныя на 15 сутак

Сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага 11 сакавіка ў Маладэчне за ўдзел у акцыі пратэсту асудзілі на 15 сутак.

Прысуд аналягічны таму, што вынесьлі старшыні Руху "За свабоду" Юрыю Губарэвічу і лідэру Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку.

Пра гэта паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

"Такім чынам, лідэры Правацэнтрысцкай кааліцыі ня змогуць прыняць ва ўсіх акцыях пратэсту «недармаедаў», якія былі запланаваныя ў сакавіку, і выйдуць на волю толькі каля 19:30 у Дзень Волі 25 сакавіка" - гаворыцца ў прэс-рэлізе БХД.