Чатыры спробы затрыманьня Зьмітра Дашкевіча ў жывым эфіры

Your browser doesn’t support HTML5

Два дні запар лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч уключаўся ў жывыя эфіры на Facebook, бо заўважаў перасьлед і лічыў, што яго затрымаюць. У выніку ў 12:17 10 сакавіка затрыманьне адбылося падчас наўпроставага эфіру на ягонай старонцы. Суд Першамайскага раёну асудзіў Зьмітра на трое сутак.