МЗС Украіны дасьць суду ў Гаазе непублічную перапіску з Масквой

На слуханьнях у Гаазе 7 сакавіка

Міністэрства замежных спраў Украіны перадасьць у Міжнародны суд ААН у Гаазе ўсю непублічную перапіску з расейскім зьнешнепалітычным ведамствам, якая зьвязана з узброеным канфліктам у Данбасе. Пра гэта са спасылкай на прадстаўніка ўкраінскай боку ў Міжнародным судзе, амэрыканскага юрыста Давіда Зіёнца, паведамляе ўкраінскае выданьне «Эўрапейская праўда».

Паводле Зіёнца, рашэньне аб перадачы непублічнай перапіскі было прынята ў адказ на заявы Раскі пра тое, што Ўкраіна нібыта не выстаўляла Маскве канкрэтных прэтэнзіяў у сувязі зь дзеяньнямі Крамля на Данбасе і ў анэксаваным Крыме.

Міжнародны суд ААН у Гаазе разглядае пазоў Украіны супраць Расеі. Кіеў патрабуе прыцягнуць Крэмль да адказнасьці за парушэньне двух канвэнцый — аб барацьбе з фінансаваньнем тэрарызму і аб ліквідацыі расавай дыскрымінацыі. Пазоў быў пададзены ў сярэдзіне студзеня, яго разгляд пачаўся 6 сакавіка.

Напярэдадні прадстаўнікі Расеі на слуханьнях па гэтай справе заявілі, што прычынай канфлікту на ўсходзе Ўкраіны стала «зьвяржэньне ўлады» і «пераварот», які адбыўся ў Кіеве. Наяўнасьць зброі ў сэпаратыстаў у Данбасе расейскі бок тлумачыць наяўнасьцю на ўсходзе Ўкраіны былых базаў савецкай арміі.

Доказы аб выкарыстаньні сэпаратыстамі найноўшага зброі, якая маецца на ўзбраеньні толькі расейскай арміі, прадстаўнік Крамля не пракамэнтаваў.