У Маскве каля сьценаў Крамля затрымалі актывістак, якія вывесілі банэр і запалілі дымавыя шашкі, паведамляе «ОВД-Инфо».
Па дадзеных партала, затрыманыя актывісткі Алена Цішчанка, Аляксандра Арлова, Марына Цімафеева і Леда Гарына, карэспандэнты «Новай газэты» Алена Касьцючэнка і Ганна Арцемʼева, а таксама фатограф Аркман Ардэн. Іх усіх даставілі ў аддзяленьне паліцыі.
На банэры, які вывесілі затрыманыя дзяўчыны, было напісана «200 гадоў мужчыны ва ўладзе. Далоў!»