Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што цалкам давярае генэральнаму пракурору і кіраўніку Міністэрства юстыцыі Джэфу Сэшнсу.
«Цалкам», — сказаў Трамп, адказваючы на пытаньне журналіста, ці давярае ён генэральнаму пракурору ў сьвятле апошніх падзей. Пры гэтым Трамп сказаў, што ня быў праінфармаваны пра кантакты гепракурора з расейскім паслом. «Я ня быў у курсе», — сказаў прэзыдэнт ЗША.
Сэшнс апынуўся ў цэнтры скандалу ў сувязі зь яго сустрэчамі з паслом Расеі у Вашынгтоне Сяргеем Кісьляком, пра якія ён не паведаміў Кангрэсу пры разглядзе сваёй кандыдатуры на міністэрскую пасаду.
Амэрыканскі прэзыдэнт таксама выказаў сумнеў у тым, што генпракурору варта ўзяць самаадвод ад удзелу ў расьсьледаваньні меркаваных сувязяў штаба Трампа з расейскімі афіцыйнымі асобамі. «Я так ня думаю», — сказаў Трамп.
Выданьне The Washington Post у сераду паведаміла пра сустрэчы Сэшнса, які тады быў сэнатарам, і Кісьляка. Адна з сустрэч адбылася ў кабінжце Сэшнса ў Сэнаце, а другая ў вашынгтонскім фондзе Heritage Foundation і была зусім кароткай.