Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кангрэсе заклікалі адхіліць генпракурора ЗША ад расьсьледаваньня «расейскага сьледу»


Джэф Сэшнс
Джэф Сэшнс

Некалькі рэспубліканцаў у Кангрэсе ЗША заклікалі генэральнага пракурора Джэфа Сэшнса ўзяць самаадвод ад расьсьледаваньня меркаванага ўмяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША пасьля таго як высьветлілася, што летась ён сустракаўся з паслом Расеі Сяргеем Кісьляком, але не раскрыў гэтых кантактаў на слуханьнях у Сэнаце.

Зьвесткі аб тым, што Сэшнс, які стаў найвышэйшай службовай асобай у праваахоўнай сыстэме ЗША, сустракаўся з расейскім паслом, зноў выклікалі да жыцьця пытаньні аб меркаваных сувязях паміж паплечнікамі прэзыдэнта Дональда Трампа і Расеяй.

Як паведамляе агенцтва Reuters, лідэры дэмакратаў у Кангрэсе запатрабавалі адстаўкі Сэшнса, які быў блізкім дарадцам Трампа падчас яго выбарчай кампаніі. Яны таксама запатрабавалі прызначэньня незалежнага, бесстароньняга спэцыяльнага пракурора, у якога няма адносінаў да адміністрацыі Трампа, каб расьсьледаваць ролю Расеі ў прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША.

Лідэр дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі абвінаваціла Сэшнса ў хлусьні пад прысягай падчас слуханьняў па яго зацьвярджэньні Сэнатам. Лідэр дэмакратаў у Сэнаце Чак Шумэр абвінаваціў Сэшнса у тым, што ён увёў Кангрэс у зман ў дачыненьні да яго кантактаў з паслом Расеі ў ЗША Сяргеем Кісьляком.

Сэшнс, былы сэнатар ЗША, прыняў пасла Расеі ў сваім кабінэце ў верасьні, паведамляе Washington Post. Іншая сустрэча была ў ліпені на мерапрыемстве Heritage Foundation, у якім прынялі ўдзел каля 50 паслоў, падчас Нацыянальнага зьезду Рэспубліканскай партыі. Сам Сэшнс не адмаўляе, што сустракаўся з паслом, але сьцьвярджае, што не абмяркоўваў зь ім перадвыбарчую кампанію, і менавіта пра гэта і казаў на слуханьнях. Прадстаўнікі адміністрацыі Трампа таксама кажуць, што не бачаць у дзеяньнях Сэшнса ніякіх парушэньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG