Аўтар Свабоды — у лідэрах на прэмію «Кніга году 2016»

Зьміцер Бартосік падчас прэзэнтацыі кнігі «Быў у пана верабейка гаварушчы...» ў Менску

Кніга Зьмітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы...», што выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды», знаходзіцца ў сьпісе намінантаў на перамогу, якія найчасьцей згадваюцца. Яна ўваходзіць у ТОП-15.

У поўным сьпісе прэтэндэнтаў — 48 твораў, пачынаючы ад Алеся Аркуша («Захоп Беларусі марсіянамі») і заканчваючы кнігай Фёдара Ястраба «Жыцьцё, як час сарванай ружы».

У журы конкурсу ўваходзяць выключна беларускія літаратары. Яны самі выбіраюць найлепшую кнігу падчас інтэрнэт-галасаваньня.

Пераможца «Кнігі году 2016» атрымае 1000 эўра па курсе Нацыянальнага банку Беларусі.

Вынік галасаваньня будзе вядомы 10 сакавіка.