Экс-дзяржсакратар ЗША Джон Керы будзе выкладаць у Ельскім унівэрсытэце

Джон Керы.

Былы дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы стане выкладчыкам у Ельскім унівэрсытэце, які ён скончыў у 1966 годзе. У заяве на сайце ўнівэрсытэту гаворыцца, што палітык будзе курыраваць новую праграму рашэньня глябальных праблем.

У прыватнасьці, Керы закране тэмы дзяржаў, якія не адбыліся, аўтарытарызму і зьмены клімату. Ва ўнівэрсытэце заявілі, што праграма дапаможа ў распрацоўцы новых палітычны ідэй.

Джон Керы займаў пасаду дзяржаўнага сакратара ЗША з 2013 па 2017 год. Да гэтага ён нейкі час быў старэйшым сэнатарам ад штату Масачусэтс, дзе разьмешчаны Ельскі ўнівэрсытэт.