У Малайзіі забілі зводнага брата паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына

Кім Чэн Нам, 2010

Зводны брат лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына быў забіты ў панядзелак раніцай у Малайзіі, паведамляюць паўднёвакарэйскія СМІ са спасылкай на неназваныя крыніцы.

Кабэльнае тэлебачаньне TV Chosun паведамляе, што брат Кім Чэн Ына — Кім Чэн Нам — быў атручаны ў аэрапорце Куала-Лумпуру дзьвюма жанчынамі, якія, як мяркуецца, былі агенткамі паўночнакарэйскіх спэцслужбаў.

Паліцыя Малайзіі паведаміла агенцтву Ройтэрз, што неапазнаны чалавек з Паўночнай Карэі памёр па дарозе ў шпіталь з аэрапорту. Паводле паліцыі, асоба чалавека не ідэнтыфікаваная.

Кім Чэн Нам зьнік з КНДР пасьля сьмяротнага пакараньня свайго дзядзькі. Паводле СМІ, ён хаваўся ў Малайзіі. Пасля прыходу да ўлады ягонага малодшага зводнага брата, Кім Чэн Нам дазваляў сабе крытыкаваць дзейнасьць сваяка.