Апэляцыйны суд пакінуў бязь зьменаў прысуд музыку Кліму Малажаваму — 9 год

Your browser doesn’t support HTML5

12 сьнежня 2016 году вакаліст і заснавальнік рэгі-гурту Botanic Project Клім Малажавы асуджаны Маладэчанскім раённым судом да 9 гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Яго абвінавацілі ў незаконным абарачэньні наркотыкаў.

Апэляцыйны разгляд адбыўся ў Менскім абласным судзе 14 лютага.