Пэнтагон: ракетная праграма КНДР — сур’ёзная пагроза для ЗША

Праграма стварэньня балістычных ракет Паўночнай Карэі ўяўляе сабой сурʼёзную пагрозу для бясьпекі ЗША. Пра гэта заявіў у панядзелак журналістам афіцыйны прадстаўнік Пэнтагону капітан ВМС Джэф Дэйвіс.

Паводле яго, ЗША ў стане абараніць сябе ад балістычных ракет Паўночнай Карэі і будуць прымаць усе неабходныя меры для стрымліваньня і ліквідацыі пагроз тэрыторыям і грамадзянам ЗША і саюзьнікам Амэрыкі.

Прадстаўнік міністэрства абароны ЗША рашуча асудзіў апошні запуск балістычнай ракеты КНДР, які зафіксавалі амэрыканскія сыстэмы назіраньня за паветранай прасторай. Дэйвіс паведаміў, што ракета праляцела каля 500 кілямэтраў і ўпала ў Японскае мора.