Як збудавалі Трактарагорад?

Your browser doesn’t support HTML5

Грамадзкасьць, жыхары Менску занепакоеныя плянамі гарадзкой улады зьнесьці шэраг забудоваў у раёне трактарнага заводу, той раён беларускай сталіцы, які паэты называлі Трактарагорадам. Ці насамрэч ён зьяўляецца каштоўным помнікам архітэктуры савецкай эпохі? Як, кім ён будаваўся, якую гістарычную памяць захоўвае і якога лёсу заслугоўвае? Гутарка з культуролягам Раманам Абрамчуком. Перадача Вячаслава Ракіцкага пра культуру, гісторыю і мастацтва, іх ролю ў сучасным сьвеце і гістарычным разьвіцьці грамадзтва.