Адмена санкцый супраць Расеі «разглядаецца» — дарадца Трампа

Старэйшы дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Кэліэн Конуэй заяўляе, што адмена санкцый супраць Расеі «разглядаецца».

Пра гэта яна сказала 27 студзеня ў камэнтары Fox News, адказваючы на пытаньне аб заплянаванай на суботу тэлефоннай размове Трампа з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і яго расейскі калега правядуць свой першы тэлефонны дыялёг 28 студзеня.

Як напісаў у Твітэры прэс-сакратар Трампа Шон Спайсэр, прэзыдэнт ЗША правядзе перамовы па тэлефоне зь лідэрамі Расеі, Нямеччыны і Францыі — Уладзімірам Пуціным, Ангелай Мэркель і Франсуа Аляндам.