Трамп заступіў на пасаду прэзыдэнта ЗША. Відэа прысягі

Your browser doesn’t support HTML5

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыняў прысягу і заступіў на пасаду. Тэкст прысягі зачытваў судзьдзя Вярхоўнага Суду ЗША Джон Робэртс.

Трамп заявіў у інаўгурацыйнай прамове: «Сёньня мы ня проста перадаём уладу ад адной адміністрацыі да іншай – сёньня ўлада перадаецца з Вашынгтону, акруга Калюмбія, у рукі народу...»

«Палітыкі квітнелі, істэблішмэнт абараняў сябе, а заводы зачыняліся. Іх посьпехі не былі вашымі посьпехамі,» — кажа новы прэзыдэнт і абяцае, што гэта зьменіцца.

«Мужчыны і жанчыны гэтай краіны больш ня будуць забытымі».