Як хавалі сэрцы памерлай шляхты

Your browser doesn’t support HTML5

У шэрагу старасьвецкіх мэмарыяльных традыцыяў, бадай, самым эфэктным, быў звычай пахаваньня сэрца асобна ад цела. Дзеля гэтага сэрца вымалі зь цела нябожчыка, зьмяшчалі ў спэцыяльны сасуд. Пахаваньне яго адбывалася на адмысловай цырымоніі. І ў эпітафіі, хоць яна прысьвячалася ўсё ж асобе, галоўнай тэмай было таксама сэрца. Гутарка Вячаслава Ракіцкага з кандыдатам гістарычных навук Сяргеем Грунтовым.