У Страсбуры пройдуць слуханьні па сытуацыі ў Беларусі

Заля пасяджэньняў Парлямэнцкай асамблеі

Палітычны камітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы 24 студзеня ў Страсбуры правядзе слуханьні па Беларусі.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Рады Эўропы.

Для ўдзелу ў слуханьнях запрошаны два дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі. Адзін зь іх — Ганна Канапацкая, сябра Абʼяднанай грамадзянскай партыі.

Кандыдатура другога дэпутата пакуль узгадняецца ў Палаце прадстаўнікоў.