У кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» на запыт Інтэрполу затрымалі грамадзяніна Беларусі

Супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны сёньня ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» затрымалі грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку паводле падазрэньня ў рабаваньні.

Як паведамілі Радыё Свабода ў адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны, беларус затрыманы ў часе памежнага афармленьня пасажыраў на рэйс зь Кіева ў Лёндан.

«Праводзячы афармленьне пасажыраў у дачыненьні да грамадзяніна Рэспублікі Беларусь спрацавала база Інтэрпол. Мужчына знаходзіўся ў міжнародным вышуку за рабаваньне», — удакладнілі памежнікі.

Памежнікі паінфармавалі Нацыянальную паліцыю пра затрыманьне беларуса, аднак ягонае прозьвішча не называюць.