У цэнтры Ерусаліму грузавік урэзаўся ў натоўп, дзясяткі пацярпелых. Асноўная вэрсія — тэракт

У цэнтры Ерусаліму, недалёка ад муроў Старога горада, грузавік урэзаўся ў натоўп пешаходаў, якія шпацыравалі па бульвары, параніўшы прынамсі 15 чалавек.

Паводле Рэйтэр, прынамсі тры чалавекі загінулі, аднак іншыя агенцтвы пакуль не пацьвярджаюць гэтую інфармацыю, піша BBC.

Прадстаўнік паліцыі ў інтэрвію ізраільскаму радыё заявіла, што гэта быў тэракт.

Вядома, што паліцыя адкрыла агонь па кіроўцу грузавіка, аднак невядома, ці быў ён забіты.