Тэракты ў Самалі: загінулі 7 чалавек

Як найменей 7 чалавек загінулі, і 17 атрымалі раненьні ў выніку тэракту, які ўчынілі сьмяротнікі, якія прывялі ў дзеяньне вялікую колькасьць выбухоўкі ў двух аўтамабілях блізу міжнароднага лётнішча Магадзіша. Пра гэта паведамілі самалійскія афіцыйныя асобы і супрацоўнікі хуткай дапамогі.

Мясцовыя ўлады лічаць, што арганізатарам нападу зноў стала экстрэмісцкая групоўка «Аш-Шабаб». Аднак ніхто пакуль не заяўляў пра сваю адказнасьць.

На мінулым тыдні каля 300 дэпутатаў фэдэральнага парлямэнту Самалі былі прыведзены да прысягі, чакаецца, што бліжэйшым часам яны абяруць новага прэзыдэнта краіны.