На Кастрычніцкую плошчу выйшлі некалькі чалавек зь бел-чырвона-белымі сьцягамі сустракаць Новы год

Як і плянавалася, на Кастрычніцкай плошчы адбылася навагодняя акцыя пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Сярод удзельнікаў - Эдуард Пальчыс і Ніна Багінская. Ніна Багінская распавяла, што невядомыя адабралі ў яе бел-чырвона-белы сьцяг.

Your browser doesn’t support HTML5

У Ніны Багінскай невядомыя скралі тронак для сьцяга

Відэа з падзеяў на Плошчы:

Актывіста Маладога Фронту Сяргея Пальчэўскага не пусьцілі зь бел-чырвона-белым сьцягам да гатэлю "Эўропа", дзе зьбіраліся людзі, каб глядзець фаервэркі.

Акрамя гэтага, Аляксандар Швед апублікаваў у сваім фэйсбуку здымак, на якім дзьве асобы трымаюць бел-чырвона-белы сьцяг.

Фота Аляксандар Швед

Перад самым пачаткам акцыі Зьмітра Дашкевіча затрымалі два супрацоўнікі міліцыі каля яго дома на вуліцы Чарнышэўскага. У пастарунку ён правёў каля 5 гадзінаў.