Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп высока ацаніў рашэньне кіраўніцтва Расеі ўстрымацца ад захадаў у адказ на новыя амэрыканскія санкцыі.
«Выдатны ход», — напісаў ён у пятніцу ў «Твітэры», растлумачыўшы, што мае на ўвазе рашэньне прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна не высылаць амэрыканскіх дыпляматаў з Расеі.
«Я заўсёды ведаў, што ён вельмі разумны», — дадаў Трамп.
Great move on delay (by V. Putin) - I always knew he was very smart!
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) December 30, 2016