28 сьнежня ў Менскім гарадзкім судзе будзе абвешчаны прысуд у справе Вячаслава Давыдовіча, былога старшыні міжнароднай дабрачыннай арганізацыі «У дапамогу дзецям-сіротам».
Вядома, што справа разглядалася некалькі месяцаў у закрытым рэжыме, ён абвінавачваецца ў цяжкіх злачынствах, пацярпелымі былі прызнаныя дзясяткі дзяцей.
Давыдовіча абвінавачваюць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці, зьвязанай з атрыманьнем прыбытку ў асабліва буйным памеры.
Вячаслаў Давыдовіч працаваў у свой час у міліцыі і адміністрацыі Лукашэнкі, ён сябраваў з адным з фігурантаў «справы пэдафілаў», прадастаўляючы яму свой асабняк.
У менскім гарсудзе абвесьцяць прысуд Вячаславу Давыдовічу, былому старшані арганізацыі "У дапамогу дзецям-сіратам".Ен. хавае твар. pic.twitter.com/hQeGuJtqst
— Радыё Свабода (@svaboda) December 28, 2016
Давыдовічу пагражае ад 8 да 15 гадоў толькі па аднаму з эпізодаў. А іх шмат. pic.twitter.com/T33U5kVTpw
— Радыё Свабода (@svaboda) December 28, 2016