Расейскі батальён вайсковай паліцыі, уведзены ў Алепа, будзе дапамагаць сырыйскім вайсковым і праваахоўным структурам падтрымліваць парадак.
Пра гэта абвясьціў у пятніцу міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу.
У той самы дзень сырыйская ўрадавая армія абвясьціла аб усталяваньні поўнага кантролю над Алепа, з усходніх раёнаў якога сышлі апошнія групы байцоў узброенай апазыцыі.
У чацьвер Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа пацьвердзіў завяршэньне эвакуацыі мірных жыхароў і паўстанцаў, якія склалі зброю. Паводле розных зьвестак, Усходні Алепа пакінулі ня менш за 34 тысяч чалавек.