Журналісты НТВ падманным шляхам узялі інтэрвію ў кіраўніцы Маскоўскай Хэльсынскай групы Людмілы Аляксеевай.
Як паведаміла сама праваабаронца, пасьля таго, як яна адмовілася размаўляць з супрацоўнікамі тэлеканалу, ёй ператэлефанавалі, прадставіўшыся рэпарцёрамі Радыё Свабода. «НТВшнікаў я проста б не пусьціла», — адзначыла Аляксеева.
Your browser doesn’t support HTML5
Людміла Аляксеева пра інтэрвію НТВ
Інтэрвію з кіраўніком Маскоўскай Хэльсынскай групы, як чакаецца, будзе паказана ў эфіры НТВ увечары 18 сьнежня ў праграме «Праўда Гурнова».
Прадстаўнік каналу Марыя Безбародава абвяргае інфармацыю аб тым, што інтэрвію з Аляксеевай было запісана падманным шляхам. Яна назвала тое, што здарылася «дзіўнай сытуацыяй».