Маскоўскі гарадзкі суд пакінуў пад хатнім арыштам Аляксея Ўлюкаева, былога міністра эканамічнага разьвіцьця. Такое рашэньне было прынятае на пасяджэньні 28 лістапада. Суд таксама адхіліў хадайніцтва адвакатаў аб шпацырах і зносінах з прэсай.
Улюкаеў папрасіў суд дазволіць яму даць адно інтэрвію. Паводле яго слоў, гэта дазволіла б яму абвясьціць сваю вэрсію таго, што адбываецца. Але і ў гэтым суд Улюкаеву адмовіў.
Былога міністра эканамічнага разьвіцьця затрымалі 15 лістапада. Сьледзтва сьцьвярджае, што ён вымагаў два мільёны даляраў у кампаніі «Раснафта». Сам Улюкаеў сваю віну адмаўляе. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін звольніў яго «у сувязі са стратай даверу».