Беларускае аддзяленьне кампаніі McDonald’s да свайго 25-годзьдзя запусьціла беларускамоўную культурніцкую акцыю «Кожнаму беларусу — асаблівую вышыванку»
На сайце arnament.mcdonalds.by кожны ахвочы, напісаўшы сваё імя, можа атрымаць асабісты ўзор беларускага арнамэнту, убачыць, як ягоны арнамэнт будзе выглядаць на майцы або на парцалянавым кубку, а таксама падзяліцца сваім арнамэнтам у Вкантакце і Фэйсбуку.