Арышты антыбеларусаў - чаму і навошта?

Your browser doesn’t support HTML5

Каму і што хацела даказаць беларуская ўлада, арыштоўваючы двух антыбеларускіх аўтараў, якіх абвінавачваюць у распальванні міжнацыяльнай варожасці? Як на гэта можа адрэагаваць Масква? Чаму некаторыя беларускія палітыкі выступілі ў абарону арыштаваных, заяўляючы, што ўлада арыштоўвае людзей за выказваньне сваёй пазыцыі? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” адказваюць кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў і намесьнік рэдактара газэты Наша Ніва Зьміцер Панкавец.