Суд прызначыў псыхіятрычную экспэртызу Кондруся

Судзьдзя Сьвятлана Бандарэнка. Суд над Уладзімерам Кондрусем

Суд аднавіўся на хвіліну. Судзьдзя сказала, што Кондрусь выдалены ў сувязі зь ягонымі паводзінамі. У адказ на гэта раздаліся пратэсты. Статкевіч і Севярынец уголас заявілі, што гэта судзілішча:

«Як вы можаце судзіць чалавека безь яго самога?». Пасьля гэтага суд пайшоў вырашаць, ці трэба прызначыць стацыянарную судова-псыхіятрычную экспэртызу Ўладзімеру Кондрусю. Пракурор ня супраць.

Суд вырашыў прызначыць падсуднаму стацыянарную псыхоляга-псыхіятрычную экспэртызу. Ягоныя паводзіны ў судзе суд назваў няўдалай спробай суіцыду.

Экспэртызу даручана правесьці камітэту па экспэртызах.

Суд на час экспэртызы адкладзены.